Беларуская Служба

Кіраўніка МЗС Беларусі ўключылі ва ўкраінскую базу «Міратворац» за падтрымку агрэсіі Расіі супраць Украіны

15.12.2025 15:00
Палітыка ўнеслі ў згаданую базу, між іншым, за ўдзел у легітымізацыі расійскай акупацыі Данбасу.
Міністр замежных справаў РБ Максім Рыжанкоў Фота: zarya.by

Міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ўключылі ў базу ўкраінскага цэнтру «Міратворац», які з 2014 году збірае інфармацыю пра асобаў, датычных да злачынстваў супраць Украіны, паведамляе «Свабода».

Як адзначаецца ў картцы на беларускага міністра, гэта зрабілі 14 снежня праз ягоную публічную падтрымку расійскай агрэсіі і забойства грамадзян Украіны, удзел у легітымізацыі расійскай акупацыі Данбасу, замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і саўдзел у злачынствах расійскай улады супраць Украіны і яе грамадзян.

Максіма Рыжанкова назвалі «прадстаўніком кіравання беларускага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі і спартовым функцыянерам». Яго таксама назвалі адказным за ўдзел прадстаўніцы Беларускай федэрацыі баскетболу ў канферэнцыі ў Пермі (Расія), у якой удзельнічалі прадстаўнікі прарасійскай адміністрацыі Данецкай вобласці.

аз

МЗС Украіны: Лукашэнку не пазбегнуць адказнасці за ўсе злачынствы

15.12.2025 11:50
«Мы лічым, што вызваленне палітычных зняволеных таксама наблізіць вызваленне Беларусі як краіны», – чытаем у заяве МЗС Украіны.

Міністры замежных спраў ЕС ухвалілі пашырэнне рэжыму санкцый у дачыненні да Беларусі

15.12.2025 14:01
Гэта дае ЕС магчымасць уводзіць дадатковыя індывідуальныя і сектаральныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі.