Беларуская Служба

Мінск – самы азартны горад на постсавецкай прасторы

19.12.2025 18:18
Беларуская сталіца заняла 32-е месца ў сусветным рэйтынгу ігральнага бізнесу і 13-е – у Еўропе.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Tamer Tourque from Pixabay/CC0

У сусветным рэйтынгу Мінск размясціўся паміж Ліверпулем і Кейптаўнам, у еўрапейскім – паміж Ліверпулем і Лідсам, паведамляе выданне «Беларусы і рынак».

Лідарам у свеце з'яўляецца Макао. Ён апярэдзіў амерыканскія Філадэльфію і Лас-Вегас.

У Еўропе ў першую тройку ўвайшлі Вена (8-е месца ў сусветным маштабе), Варшава (12-е) і Хельсінкі (16-е).

Мінск – яшчэ і лідар па азарту на постсавецкай прасторы. Па шчыльнасці казіно горад на 10-м месцы з паказчыкам 1,16 казіно на 100 тысяч чалавек. Усяго ў Мінску 24 такія ўстановы. Лідары ў гэтым топ Лас-Вегас (26,28 казіно на 100 тыс. чалавек), Бухарэст (9,28) і Прага (4,14).

Рэйтынгі склаў партал OLBG.

вх