Беларуская Служба

Экс-фігурыст зборнай Беларусі пажыццёва дыскваліфікаваны праз справу аб сексуальным гвалце

20.12.2025 16:15
    SafeSport       ,     .
Амерыканскі цэнтр бяспекі спорту SafeSport пажыццёва адхіліў ад спаборніцтваў фігурыста Івана Дзясятава, які раней прадстаўляў зборную Беларусі.Фота з адкрытых крыніц

Амерыканскі цэнтр бяспекі спорту SafeSport пажыццёва адхіліў ад спаборніцтваў фігурыста Івана Дзясятава, які раней прадстаўляў зборную Беларусі, паведамляе Tribuna_by.

Падставай стала скарга французскай фігурысткі зборнай Эстоніі Сален Мазінг (Solene Mazing) на сексуальны гвалт пасля турніру ў Харватыі ў снежні 2023 года.

Эстонская фігурыстка Сален Мазінг заявіла, што стала ахвярай сексуальнага гвалту з боку Дзясятава.  Яна сцвярджала, што Дзясятаў сексуальна дамагаўся яе ў гасцінічным нумары падчас турніру CS Golden Spin у Заграбе ў 2023 годзе, гэта адбылося пасля таго, як яна прыняла лекі, прызначаныя для сну пасля чэрапна-мазгавой траўмы.

Дзясятаў раней выступаў за Расію, пасля – за Беларусь, а з 2022 года працягваў кар’еру ў ЗША.

вх