Беларуская Служба

Раптоўна памёр беларускі журналіст Мікіта Мелказёраў. Яму было 37 гадоў 

21.12.2025 21:31
Мікіта Мелказёраў быў вядомы як вядучы папулярнага ютуб-канала «Жыццё-маліна», дзе выходзілі інтэрв’ю з беларускімі палітыкамі і вядомымі людзьмі. 
 .
Мікіта Мелказёраў.Фота: YouTube

У ноч на 21 снежня памёр журналіст і блогер Мікіта Мелказёраў. Яму было 37 гадоў. Пра смерць паведамілі яго жонка Ліна Цапава і сябар, блогер Аляксандр Івулін, назваўшы тое, што здарылася, трагічнай рэальнасцю. Для блізкіх Мікіты адкрыты збор дапамогі.

Мікіта Мелказёраў быў вядомы як вядучы папулярнага ютуб-канала «Жыццё-маліна», дзе выходзілі інтэрв’ю з беларускімі палітыкамі і вядомымі людзьмі. Канал меў каля 100 тысяч падпісчыкаў. Ён таксама вёў гістарычны падкаст «Загляне сонца» і сумесны з Сашам Івуліным падкаст «Нешта будзе». Раней Мікіта працаваў журналістам у «Анлайнеры» і «Трыбуне», шмат зрабіў для папулярызацыі беларускай мовы і культуры.

Reform.news са спасылкай на знаёмых журналіста піша, што ўчора ўвечары Мелказёраву стала дрэнна. Ён адляжаўся, адчуў сябе лепш праз некаторы час. Затым устаў, пайшоў і страціў прытомнасць. Адмовіла сэрца. Прычына смерці будзе вядомая пасля анатамавання.

эж