Карыстальнік Захар Яноўскі зарэгістраваў петыцыю на платформе change.org. На ёй прапануецца падпісаць просьбу да кіраўніцтва кампаніі Meta з мэтай дадаць беларускую мову ў працу дзвюх сацыяльных сетак, а менавіта Instagram і Threads, паведамляе «Свабода».
«Насельніцтва Беларусі складае 9 мільёнаў чалавек, якія актыўна карыстаюцца Instagram і Threads, але мы вымушаныя карыстацца расійскай, украінскай альбо ангельскай версіямі службаў Meta з тае прычыны, што нашая родная мова ў іх адсутнічае. Гэта мае некалькі негатыўных аспектаў», – адзначыў аўтар петыцыі.
Паводле яго, наяўнасць у сэрвісе нацыянальнай мовы павялічвае лаяльнасць людзей да прадукту і кампаніі. Такім чынам, беларуская лакалізацыя выгадна і для самой кампаніі Meta, падкрэсліў аўтар.
Ён адзначыў, што гатовы зарганізаваць для кампаніі Meta як каманду прафесійных перакладчыкаў, так і каманду мовазнаўцаў-валанцёраў для выканання перакладу зараз і падтрымкі беларускай версіі службаў у будучыні.
На гэты момант адзін прадукт Meta – Facebook Messenger – мае беларускую мову. Instagram і Threads пакуль не маюць.
аз