Беларуская Служба

Сродкі ад магчымага транзіту беларускіх угнаенняў Літва можа перадаць Украіне

22.12.2025 15:33
 Такую прапанову агучыў міністр абароны Літвы Робертас Каўнас.
Беларуськалійminskpromstroy.by

Калі Літва пад ціскам будзе вымушаная аднавіць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпедскі порт, сродкі ад гэтага можна было б выкарыстаць для падтрымкі Украіны. Такую прапанову агучыў міністр абароны Літвы Робертас Каўнас.

«Клайпедскі порт з'яўляецца найбольш спрыяльным для экспарту, і тут мы вяртаемся да пытання пра 300 мільёнаў. Чаму б не накіраваць гэтыя 300 мільёнаў Украіне ў якасці дадатковых сродкаў? Такім чынам, мы як бы забіваем двух зайцоў адным стрэлам. Але пакуль гэта толькі інтэрпрэтацыя», — прыводзіць LRT  словы міністра.

Транзіт калійных угнаенняў Літва прыпыніла з 1 лютага 2022 года, спасылаючыся на санкцыі ЗША супраць «Беларуськалія». На мінулым тыдні ЗША паабяцалі зняць санкцыі ў абмен на вызваленне больш за 100 палітвязняў з Беларусі.

Пры гэтым працягваюць дзейнічаць санкцыі ЕС супраць «Беларуськалія». Яны былі прынятыя 2 сакавіка 2022 года і штогод падаўжаюцца.

euroradio.fm/эж

Зняволеныя за калій – новая гандлёвая практыка Лукашэнкі

17.12.2025 12:10
У канцы мінулага тыдня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка вымавіў словa  «памілаваў».