Беларуская Служба

Расклад беларускіх набажэнстваў у Польшчы на Божае Нараджэнне

23.12.2025 10:24
Беларускія імшы пройдуць у Варшаве, Гданьску, Кракаве, Лодзі, Любліне, Познані, Уроцлаве, Беластоку.
 .
Ілюстрацыйнае фота. facebook.com/swaleksander

Партал catholicby.pl апублікаваў расклад Святых Імшаў на святы Божага Нараджэння ў беларускіх супольнасцях Польшчы:

Варшава – парафія св. Фаўстыны, Żuromińska 2 (Bródno) – парафіяльны дом (жоўты будынак справа ад касцёла)
25 снежня – Св. Імша а 10:30
26 снежня – Св. Імша а 10:30
28 снежня – Св. Імша а 10:30, пасля – супольнае калядаванне

Варшава – парафія св. Аляксандра, pl. Trzech Krzyży
24 снежня – Св. Імша Пастэрка а 22:00 у верхнім касцёле

Варшава – грэка-каталіцкая супольнасць – касцёл св. Бенона, Piesza 1
24 снежня – Вігілія а 17:00
25 снежня – святочная Літургія а 10:00

Кракаў – парафія св. Стэфана, Sienkiewicza 19
24 снежня – супольнае святкаванне вігілійнага вечару Божага Нараджэння а 20:00 у парафіяльным доме (клас на першым паверсе), пасля Св. Імша Пастэрка а 00:00 супольна з польскай парафіяй
25 снежня – Св. Імша а 15:30 на беларускай мове
26 снежня – парафіяльная ўрачыстасць св. Стэфана – св. Імша на польскай мове а 11:00, якую ўзначаліць кардынал Станіслаў Дзівіш, былы сакратар Папы Яна Паўла ІІ.

Гданьск
24 снежня – вігілійная вячэра а 18:00 у парафіяльным доме, пасля Св. Імша Пастэрка а 21:00 – парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла і св. Кацярыны Шведскай, Marynarki Polskiej 148B
25 снежня – Св. Імша а 14:30 у касцёле св. Юзафа, Elżbietańska 9/10

Познань – парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Маці Божай Суцяшальніцы, Szewska 18
24 снежня – вігілійная вячэра а 18:00, пасля Св. Імша Пастэрка а 22:00 супольна з польскай парафіяй
25 снежня – Св. Імша а 11:00, пасля сумеснае (польска-беларуска-украінскае) святкаванне
28 снежня – Св. Імша а 12:30 з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў, пасля а 13:30 калядны канцэрт Сяргея Чарняка

Лодзь – парафія св. Юзафа, Ogrodowa 22
24 снежня – вігілійная вячэра а 18:00; пасля Св. Імша Пастэрка а 00:00 супольна з польскай парафіяй
25 снежня – Св. Імша а 13:15, пасля – супольнае святкаванне

Уроцлаў – парафія св. Георгія Мучаніка і Узвышэння Св. Крыжа, Biegła 3
25 снежня – Св. Імша а 15:00, пасля супольнае святкаванне

Беласток – парафія Маці Божай з Гвадэлупэ, Wrocławska 8
25 снежня – Св. Імша а 13:00, пасля – аплатковае спатканне. Падчас Імшы зайграе дуэт “Поўня”

вх