Міжнародная арганізацыя па міграцыі рэалізуе ў Беларусі праект пад назвай «Умацаванне патэнцыялу Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь у сувязі з магчымым павелічэннем выпадкаў прыбыцця мігрантаў на мяжу».
Ужо адбыліся першыя сустрэчы.
«Эксперты МАМ прадставілі план правядзення аналізу заканадаўчых і практычных механізмаў рэагавання на міграцыйныя выклікі ў Беларусі. Асаблівая ўвага ў ходзе сустрэчы была ўдзелена сістэме кіравання міграцыяй і ролі профільных дзяржорганаў у рабоце з рознымі катэгорыямі мігрантаў», – сказана ў паведамленні.
Дзяржаўны памежны камітэт атрымаў ад Міжнароднай арганізацыі па міграцыі 300 000 долараў на рэалізацыю названага праекта.
У 2020 годзе беларускія памежнікі ў рамках нарошчвання інфраструктуры дзяржаўнай мяжы асвоілі больш як 5 млн. 151 тыс. долараў ЗША міжнароднай тэхнічнай дапамогі.
вх