23 снежня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі, складае 1 тыс. 135 чалавек.
У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:
Андрэй Прыходзька, Андрэй Асіпенка, Мікалай Буневіч, Віталь Кануркін, Руслан Баранчук, Мікалай Галалюк, Уладзімір Мелікаеў, Дзмітрый Бабіцкі, Ягор Краўчэня, Андрэй Юшкевіч.
Варта таксама ўлічваць тое, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў большая. Пра некаторых праваабаронцам проста нічога не вядома.
вс