Беларуская Служба

Да 10 гадоў калоніі з вялікімі штрафамі: вынесены завочны прысуд па справе «Сумленных людзей»

23.01.2026 14:01
Актывістаў абвінавацілі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх, стварэнне экстрэмісцкага фармавання, абраза Лукашэнкі, дыскрэдытацыя Беларусі іг.д.
B
Bынесены завочны прысуд па справе «Сумленных людзей»spring96.org

Віцебскі абласны суд 22 студзеня вынес прысуд па завочнай справе ў дачыненні да Алены Жылачкінай (Жываглод), Зарыны Сарокінай, Алега Давыдчыка і Цімафея Малахоўскага. Справу пачалі разглядаць яшчэ на пачатку лістапада, нагадвае «Вясна».

Па версіі Генпракуратуры, удзельнікі ініцыятывы «Сумленныя людзі« з ліпеня 2020 года па верасень 2025 года «ажыццяўлялі злачынную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы».

Актывістаў абвінавацілі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці), ч. 1, 2 арт. 367 (паклёп), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый).

Алене Жылачкінай прызначылі дзесяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 1500 базавых велічыняў у суме 67500 рублёў, Зарыне Сарокінай, Цімафею Малахоўскаму, Алегу Давыдчыку – восем гадоў калоніі са штрафам у памеры 900 базавых велічыняў (40500 рублёў) кожнаму.

Апроч гэтага, суд пастанавіў спагнаць з актывістаў працэсуальныя выдаткі за аказанне абаронцамі юрыдычнай дапамогі ў суме ад 735 рублёў да 1017, а таксама працэсуальныя выдаткі, выдаткаваныя на правядзенне экспертызы ў суме 409 рубля з кожнага з іх.

аз

Асуджаны за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» бізнэсовец абвясціў галадоўку

21.01.2026 15:32
Паводле былых вязняў, у яго сур’ёзныя захворванні, але неабходных лекаў у Беларусі няма, а сваякам не дазваляюць іх перадаць.