Беларуская Служба

Павышаную актыўнасць БПЛА зафіксавала Польшча над польска-беларускай мяжой на гэтым тыдні

23.01.2026 16:01
Польскія вайскоўцы супакойваюць, што пастаянна сочаць за актыўнасцю беспілотнікаў на мяжы з Беларуссю.
Польскія жаўнеры на мяжыhttps://www.facebook.com/16DZOlsztyn

У сярэдзіне бягучага тыдня над польска-беларускай мяжой назіралася павышаная актыўнасць малых беспілотных лятальных апаратаў, паведаміла ўчора Аператыўнае камандаванне родаў войск Узброеных Сіл Польшчы.

Маёр Эва Златніцкая (Ewa Złotnicka) з прэс-службы Аператыўнага камандавання родаў войск Узброеных сіл Польшчы падкрэсліла, што такія інцыдэнты маюць цыклічны характар. Яны таксама адпавядаюць гібрыдным аперацыям Беларусі, накіраваным на дэстабілізацыю і праверку польскай сістэмы супрацьпаветранай абароны:

- Актыўнасць згаданых аб’ектаў была пад пастаянным маніторынгам вайсковых радыёлакацыйных сістэм. Мы вырашылі, што яны не ўяўляюць пагрозы для бяспекі паветранай прасторы Польшчы. Усе, даступныя нам сілы і сродкі пастаянна сочаць за сітуацыяй на мяжы.

Вайскоўцы сачылі за актыўнасцю беспілотных лятальных апаратаў з дапамогай радыёлакацыйных сістэм.

IAR/аз

Польскі Сейм рыхтуе абаліцыю для палякаў, якія ваююць на ўкраінскім фронце

23.01.2026 09:31
Законапраект адмяняе пакаранне за ўдзел у вайне ва Украіне.