Беларуская Служба

Польскі Сейм рыхтуе абаліцыю для палякаў, якія ваююць на ўкраінскім фронце

23.01.2026 09:31
Законапраект адмяняе пакаранне за ўдзел у вайне ва Украіне.
Вайна ва УкраінеFB/GeneralStaff.ua

Сейм завяршае працу над законапраектам пра абаліцыю для польскіх добраахвотнікаў, якія ваююць на ўкраінскім фронце.

Аўтар законапраекта аб абаліцыі, дэпутат Грамадзянскай кааліцыі Павел Сускі, сцвярджае, што гэтага заслугоўваюць палякі, якія змагаюцца за свабоду Украіны.

— Гэта ўнікальны законапраект, якога ніколі не было ў польскім заканадаўстве. Першы артыкул пачынаецца са слоў «будуць дараваныя і забытыя». Гэта і ёсць абаліцыя, калі польская дзяржава вызваляе ад пакарання палякаў, якія свядома, без згоды міністра нацыянальнай абароны, удзельнічалі ў ваенным канфлікце.

Закон аб абаліцыі – гэта добры крок, кажа Дамян Дуда, медык, які ваюе на ўкраінскім фронце. Аднак ён дадае, што польскія грамадзяне маюць негатыўны досвед з дзяржаўнымі інстытутамі, якія ведаюць пра іх удзел у вайне. Такое стаўленне можа спарадзіць недавер.

— Узнікае пытанне, ці стануць гэтыя грамадзяне давяраць польскай дзяржаве і стануць выяўляцца, не баючыся рэпрэсій, і якім будзе падыход польскіх службаў да іх. Мы, польскія медыкі, якія ваююць на ўсходзе, баімся, што, застанецца так, як гэта адбываецца зараз – польскія службы будуць працягваць ставіцца да такіх грамадзян як да патэнцыйнай пагрозы, і гэтыя людзі не змогуць служыць сваім вопытам.

Паводле ацэнак аўтараў законапраекта пра абаліцыю для польскіх грамадзян, якія ваююць ва Украіне, новыя правілы ахопяць некалькі сотняў чалавек.

Чакаецца, што новы закон уступіць у сілу ў 2014 годзе. Той, хто вырашыць прызнацца, што ваяваў, або ваюе за мяжой без згоды Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы, не будзе падвяргацца пакаранню.

У цяперашні час удзел ва ўзброеным канфлікце за мяжой караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.

IAR/яс