Беларуская Служба

У Мінску запрацавала інтэрактыўная «Бяспечная прастора» для школьнікаў

28.01.2026 11:15
У якасці папярэджання, маладыя людзі могуць убачыць імітацыю турэмнай камеры.
У Мінску запрацавала «Бяспечная прастора» для школьнікаўФото Юрия Мозолевского/ minsknews.by/

Мінгарвыканкам наладжвае новыя, больш эфектыўныя формы прафілактычнай работы з моладдзю. З гэтай мэтай ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі пачала працу новая інтэрактыўная прафілактычная пляцоўка «Бяспечная прастора», паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

На ёй школьнікаў будуць вучыць правілам паводзін у інтэрнэце, тлумачыць рызыкі, звязаныя з наркотыкамі і кіберзлачыннасцю, паказваць, да якіх наступстваў могуць прывесці неабдуманыя крокі.

«Удасканальваюцца спосабы ўцягвання дзяцей у злачынную дзейнасць, звязаную з распаўсюджваннем наркотыкаў, расце колькасць кіберзлачынстваў. Ашуканцы вымагаюць у дзяцей зберажэнні, назапашаныя бацькамі. Таму разам з ГУУС мы выбудавалі сістэмную работу па прафілактыцы і асвеце моладзі», – адзначыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі.

Паводле яго, такая інтэрактыўная пляцоўка – не першая ў сталіцы: аналагічная ўжо дзейнічае ў адукацыйным цэнтры МНС. Аднак «Бяспечная прастора» арыентавана менавіта на прафілактыку кіберпагроз і злачынстваў, звязаных з наркотыкамі.

Як расказаў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама Кірыл Беркозаў, асноўная мэта пляцоўкі – навучыць дзяцей бяспечным паводзінам у сетцы, зберагчы іх ад удзелу ў кіберзлачынствах, незаконным абароце наркотыкаў і злачынствах супраць палавой свабоды непаўналетніх.

«Пляцоўка будзе працаваць штодня. Навучэнцы школ будуць наведваць яе на пастаяннай аснове, удзельнічаць у трэнінгах і інтэрактыўных комплексах», – адзначыў ён.

Экспазіцыя складаецца з некалькіх лакацый. Адна з самых эмацыйна моцных – імітацыя турэмнай камеры.

«Тут расказваюць гісторыю асуджаных падлеткаў: 17-гадовых дзяўчынкі і хлопчыка, якія адбываюць працяглыя тэрміны за збыт наркотыкаў. У фармаце «жывога эфіру» яны расказваюць, як былі ўцягнутыя ў злачынную дзейнасць, страцілі свабоду і ўжо ў месцах пазбаўлення волі пераасэнсавалі сваё жыццё», – патлумачыў Беркозаў.

Яшчэ адна лакацыя – прастора з VR-ачкамі. Дапаўняюць пляцоўку інтэрактыўныя экраны з тэстамі па кібербяспецы. Школьнікам прапануюць вызначыць, ці бяспечная спасылка, ці варта пераходзіць па ёй, ці хаваюцца за паведамленнем ашуканцы.

аз

Стварылі сайт-архіў з перакладамі Васіля Сёмухі

28.01.2026 08:03
Наведнікі сайта знойдуць калекцыю перакладаў Васіля Сёмухі ў электронным фармаце, біяграфію аўтара, фотагалерэю і публікацыі.

У 2025 годзе асноўная кантрабанда цыгарэт паходзіла з Беларусі

28.01.2026 08:24
У 2025 годзе Нацыянальная падатковая адміністрацыя (KAS) закрыла 27 нелегальных цыгарэтных фабрык.