Беларуская Служба

Генадзь Коршунаў стане кансультантам Офіса Святланы Ціханоўскай

02.02.2026 12:01
Ён будзе адказваць за аналітычную падтрымку, экспертную ацэнку, распрацоўку стратэгіяў і ўзаемадзеянне з экспертнай супольнасцю.
Генадзь Коршунаў Фота: MOST/t.me/tsikhanouskaya

Генадзь Коршунаў стане кансультантам Офіса Святланы Ціханоўскай, паведамляецца ў Telegram-канале дэмакратычнай лідаркі Беларусі. У гэтай ролі былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будзе адказваць за аналітычную падтрымку, экспертную ацэнку, распрацоўку стратэгіяў і ўзаемадзеянне з экспертнай супольнасцю.

Генадзь Коршунаў – беларускі сацыёлаг і аналітык, былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, былы старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй, заснавальнік Беларускай сацыялагічнай групы.

аз

Святлана Ціханоўская і яе офіс з сённяшняга дня пачынаюць працаваць у Варшаве

30.01.2026 13:42
Узровень бяспекі офіса Ціханоўскай у Літве быў зніжаны ў кастрычніку 2025 года.