Беларуская Служба

Для замены пашпарта будуць патрабаваць спраўку з ваенкамата

10.02.2026 08:45
З 11 лютага 2026 года ўступае ў сілу ўказ, якім прадугледжана новая адміністрацыйная працэдура – "Выдача даведкі аб адносінах да воінскага абавязку".
ПашпартFoto: Здымак: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Мэта працэдуры – забяспечыць выкананне грамадзянамі воінскага абавязку і дасягнуць паўнату і дакладнасць дадзеных воінскага ўліку, паведамляе Міністэрства абароны.

Даведка аб адносінах да воінскага абавязку будзе неабходна для атрымання або замены пашпарта, вадзіцельскага пасведчання і дазволу на набыццё і захоўванне грамадзянскай зброі.

Ваенныя камісарыяты і іх адасобленыя падраздзяленні будуць выдаваць даведку ўсім грамадзянам мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў бясплатна не пазней за адзін працоўны дзень.

Падкрэсліваецца, што даведка будзе выдадзена ўсім, хто асабіста звернецца ў ваенны камісарыят або яго адасобленае падраздзяленне па месцы жыхарства, незалежна ад таго, ці з'яўляюцца яны субʼектамі воінскага абавязку.

Мінабароны/ав