Беларуская Служба

Беларуса, які адбыў у Польшчы пакаранне за забойства, высылаюць назад у Беларусь

11.03.2026 14:45
Да выканання рашэння аб высылцы грамадзянін Беларусі быў змешчаны ў ахоўны цэнтр для замежнікаў.
Затрыманне мужчыныhttps://www.nadwislanski.strazgraniczna.pl

У мінулую пятніцу (6 сакавіка 2026 г.) супрацоўнікі Лодзінскага аддзела Памежнай службы затрымалі 63-гадовага грамадзяніна Беларусі адразу пасля таго, як ён выйшаў з турмы ў горадзе Серадз (Sieradz) у цэнтральнай Польшчы, дзе адбываў турэмнае пакаранне за забойства, паведамляе Прывіслінскі атрад Памежнай службы.

Падчас праверкі было ўстаноўлена, што мужчына знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы незаконна — у яго не было дзеючай візы або іншага дакумента, які дазваляў бы яму на ўезд і знаходжанне ў Польшчы.

У сувязі з тым, што яго далейшае знаходжанне ў Польшчы было палічылі пагрозай грамадскай бяспецы і парадку, камандзір Лодзінскага аддзела Памежнай службы распачаў адміністрацыйны працэс з мэтай яго высылкі з краіны.

У дачыненні да беларуса было прынята рашэнне пакінуць тэрыторыю Польшчы, а таксама забарона на паўторны ўезд у Шэнгенскую зону на тэрмін 10 гадоў.

Да выканання рашэння аб высылцы грамадзянін Беларусі быў змешчаны ў ахоўны цэнтр для замежнікаў.

аз

Прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні прыняла Святлану Ціханоўскую

11.03.2026 08:29
Ціханоўская распавяла пра працэс вызвалення палітвязняў, супрацоўніцтва з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША і Еўрапейскім Саюзам у гэтым пытанні. 

У Літве заявілі аб узмацненні інфармацыйнага ціску з боку Беларусі

11.03.2026 10:32
Гэта робіцца для таго, каб прадэманстраваць, што палітыка літоўскіх уладаў датычна Беларусі негатыўна адбіваецца на самой Літве.