Беларуская Служба

Прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні прыняла Святлану Ціханоўскую

11.03.2026 08:29
Ціханоўская распавяла пра працэс вызвалення палітвязняў, супрацоўніцтва з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША і Еўрапейскім Саюзам у гэтым пытанні. 
.   .
С. Ціханоўская і Дж. Мелоніфота: ТГ С.Ціханоўскай

У Рыме кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская правяла перамовы ў Палацца Кіджы з прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні.

Ціханоўская падзякавала Італіі за актыўную падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі і адзначыла, што Італія застаецца ключавой удзельніцай міжнароднай кааліцыі ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі, і прыкладам еўрапейскай салідарнасці.

Ціханоўская распавяла пра працэс вызвалення палітвязняў, супрацоўніцтва з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША і Еўрапейскім Саюзам у гэтым пытанні. Беларуская лідарка адзначыла неабходнасць падтрымкі для рэпрэсаваных і асабліва тых, хто выйшаў з турмаў. Ціханоўская распавяла пра працу Міжнароднага гуманітарнага фонду і беларускіх праваабарончых ініцыятываў, якія дапамагаюць рэпрэсаваным і іх сем’ям, і заклікала Італію далучыцца.

Ціханоўская і Мелоні абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю і ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў падтрымцы расійскай агрэсіі супраць Украіны. Святлана Ціханоўская адзначыла, што рэжым выкарыстоўвае Беларусь як пляцоўку для дэстабілізацыі бяспекі рэгіёну і распавяла пра гібрыдныя атакі рэжыму супраць краінаў Еўрапейскага Саюза, у тым ліку – супраць Польшчы і Літвы, і як гэта ўплывае на агульную бяспеку еўрапейскіх краінаў.

Ціханоўская заклікала працягваць дапамогу Украіне і распавяла пра супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з Украінай і пра вынікі апошняй сустрэчы з прэзідэнтам Зяленскім.

ТГ С.Ціханоўская/ав