Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў-каталікоў з Вялікаднем

05.04.2026 16:00
У завяршэнні яна традыцыйна павіншавала вернікаў словамі: «Хрыстос Уваскрос — Сапраўды Уваскрос!».
Святлана Ціханоўская ў студыі Беларускай службы Польскага радыёКрыніца: Беларуская служба Польскага радыё/Барыс Судзін

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з віншаваннем з нагоды Вялікадня, падкрэсліўшы значэнне гэтага свята як сімвал перамогі веры і надзеі.

У сваім звароце палітык адзначыла, што Вялікдзень — гэта не толькі дзень уваскрашэння Хрыста, але і «свята доўгачаканага цуду», калі «вера і надзея перамаглі падман і варожасць».

Святлана Ціханоўская таксама правяла паралель з сучаснасцю, згадаўшы вызваленне палітвязняў.

— Што такое цуд у нашыя дні? Яшчэ год таму вызваленне некалькіх соцень палітвязняў здавалася нечым немагчымым, але варта цуду здарыцца — і ён ужо не здаецца такім нездзяйсняльным, — заявіла яна.

Беларуская дэмакратычная лідарка заклікала суграмадзян не губляць веры і працягваць працаваць для будучыні, нават калі мэты здаюцца нерэальнымі.

— Памятайце: усё становіцца магчымым, калі мы не губляем веры і працягваем працаваць дзеля лепшай будучыні. Нават калі нешта здаецца далёкім і нездзяйсняльным, надыходзяць дні, калі свет перамагае змрок, — падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

У завяршэнні яна традыцыйна павіншавала вернікаў словамі: «Хрыстос Уваскрос — Сапраўды Уваскрос!».

вс

«Праваслаўны атэіст» Лукашэнка назваў хрысціянскія дабрадзейнасці «непарушным маральным арыенцірам»

05.04.2026 11:36
5 красавіка каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначаюць самае старажытнае і важнае хрысціянскае свята – Уваскрасенне Хрыстова, або Вялікдзень.

Польская прэзідэнцкая пара павіншавала палякаў з Вялікаднем

05.04.2026 12:42
Вялікдзень — гэта час, калі мы абвяшчаем перамогу дабра над злом, праўды над хлуснёй, свабоды над прыгнётам і падпарадкаваннем — Караль Наўроцкі.