Беларуская Служба

Санкцыйная палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі застанецца нязменнай, запэўнілі ў Еўрасаюзе

21.04.2026 17:50
Пра гэта Павел Латушка размаўляў са спецпрадстаўніком ЕС па санкцыях Дэвідам О’Саліванам.
  i
Павел Латушка i Дэвід О’Саліванt.me/latushka

Еўрапейскі Саюз не мае намеру змякчаць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік ЕС па санкцыях Дэвід О’Саліван, адказваючы на пытанне дэлегата Каардынацыйнай Рады, чальца дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Паўла Латушкі.

Падчас пасяджэння Камітэта па палітычных пытаннях і дэмакратыі на вясенняй сесіі ПАРЕ Павел Латушка падчас дэпутацкіх пытанняў да прадстаўніка ЕС паставіў пытанне: «Ці будуць уведзены новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў бліжэйшы час? І ці існуюць на сённяшні дзень якія-небудзь перашкоды для гэтага?» Таксама падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі працягвае дэстабілізаваць сітуацыю на межах з суседзямі Беларусі, якія з'яўляюцца членамі Еўрапейскага Саюза: Латвіяй, Літвой і Польшчай.

Адказваючы на пытанне Паўла Латушкі, Дэвід О’Саліван адзначыў, што ўсе санкцыі, якія ЕС уводзіць супраць Расіі, аўтаматычна распаўсюджваюцца і на Беларусь.

— ЕС паслядоўна прытрымліваецца гэтай палітыкі і не плануе яе змяняць. ЗША пачалі змякчаць санкцыі супраць Беларусі, што выклікае занепакоенасць у ЕС, бо гэта стварае «шчыліны» ў санкцыйным рэжыме супраць Расіі. Еўрасаюз лічыць гэта праблематычным і не мае намеру ісці па такім шляху, — заявіў спецпрадстаўнік ЕС па санкцыях.

Па завяршэнні мерапрыемства Павел Латушка і Дэвід О’Саліван правялі асобную размову, прысвечаную неабходнасці далейшага ціску на рэжым. Падчас размовы Павел Латушка акцэнтаваў увагу на тым, што пакуль Лукашэнка не зменіць унутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку, еўрапейскія санкцыі не павінны здымацца.

аз

Павел Латушка перадаў у АБСЕ дакументы пра перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей у Беларусь 

02.04.2026 14:03
Паводле НАУ, гаворка ідзе пра больш як 3,5 тысячы дзяцей, незаконна вывезеных з акупаваных тэрыторый Украіны.