Беларуская Служба

У Літве хочуць увесці новыя абмежаванні для грамадзян Беларусі

22.04.2026 15:26
Прапанову пра абмежаванне вылучылі кансерватары.
Літоўскія сцягіFoto: shutterstock/Janis Smits

У Літве плануюць увесці новыя абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расіі на набыццё нерухомасці. Звярнуцца да ўрада з такой прапановай вырашыў камітэт Сейма Літвы па замежных справах, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай партал LRT.

Цяпер законы Літвы забараняюць куплю нерухомасці расіянам, у якіх няма дазволу на жыхарства ў краіне.

Да 1 кастрычніка кабінет міністраў папросяць падрыхтаваць законапраекты, якія ўводзяць абмежаванні на набыццё нерухомасці для беларусаў, а таксама забараняюць беларусам і расіянам купляць нерухомасць паблізу стратэгічных аб'ектаў Літвы. Дазвол на куплю нерухомасці будзе выдавацца толькі ў тым разе, калі грамадзяне Беларусі і Расіі зʼяўляюцца пастаяннымі жыхарамі Літвы.

Прапанову пра абмежаванне вылучылі кансерватары. Аднак заканадаўства не дазваляе Сейму ініцыяваць магчымыя абмежаванні – гэта мае права рабіць толькі ўрад.

У чацвер, 23 красавіка, сейм Літвы павінен зацвердзіць падаўжэнне нацыянальных санкцый для грамадзян Расіі і Беларусі да 2028 года.

вс