Беларуская Служба

Колькасць банкаўскіх картак на аднаго кліента могуць абмежаваць у Беларусі

23.04.2026 16:33
Беларускія ўлады паясняюць гэта мерамі па барацьбе з ашуканцамі.
 .
Банкаўская картка.TheDigitalWay /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі разглядаецца пытанне ўвядзення абмежавання па колькасці банкаўскіх картак на аднаго кліента, паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Аляксандр Ягораў на канферэнцыі «Лічбавы банкінг – 2026», паведамляе «Люстэрка».

Ён адзначыў, што ў Расіі цяпер знаходзіцца на разглядзе закон, які закліканы змагацца з дропамі — падстаўнымі асобамі, якія атрымліваюць на свае карты грошы ад ашуканцаў, здымаюць іх або пераводзяць далей, за што атрымліваюць узнагароду.

Аляксандр Ягораў падкрэсліў, што «ўжываць усе самыя жорсткія метады, якія выкарыстоўваюць калегі з Расіі, мы не плануем», але некаторыя з мер усё ж запазычацца.

— У прыватнасці, цяпер прапрацоўваецца пытанне па абмежаванні колькасці карт на аднаго кліента, але пры гэтым мы будзем падыходзіць разумна, каб 99,9% кліентаў не адчулі на сабе гэтыя абмежаванні, — паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

30 сакавіка ў Дзярждуму РФ паступіў на разгляд законапраект аб узмацненні жорсткасці падатковага кантролю за імпартам і даходамі фізічных асоб. У прыватнасці, мяркуецца ўзмацніць жорсткасць падыходу да ідэнтыфікацыі ўладальнікаў банкаўскіх рахункаў праз абавязковае прысваенне Ідэнтыфікацыйнага нумару падаткаплацельшчыка.

Цяпер банкі будуць перадаваць у Федэральную падатковую сістэму дадзеныя аб закрыцці і адкрыцці рахункаў кліентам з указаннем згаданага нумару, а ў выпадку адсутнасці — ён павінен быць прысвоены да адкрыцця рахунку ў банку.

аз

«Альфа-банк» і «Белгазпрамбанк» спынілі абслугоўванне MasterCard у Еўропе

21.04.2026 15:45
Іншыя банкі працяглы час маюць праблемы з працай беларускіх картак у Еўропе, Злучаных Штатах і іншых краінах.