Правы кіроўцы, выдадзеныя ў Беларусі, будзе прызнаваць яшчэ адна постсавецкая краіна. Урады Беларусі і Азербайджана яшчэ ў студзені ў Баку падпісалі пагадненне аб узаемным прызнанні і абмене пасведчанняў кіроўцы, а цяпер яго зацвердзілі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў, падпісаная прэм'ерам Аляксандрам Турчынам, зʼявілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе «Белсат».
Дакумент раней падпісалі міністры замежных спраў абедзвюх краін. На гэты момант Беларусь выканала ўсе неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, і пагадненне ўступае ў сілу.
У Польшчы, каб замяніць беларускія правы на мясцовыя, некаторым беларусам даводзіцца здаваць тэарэтычны экзамен.
Аляксандр Лукашэнка даручыў узмацніць падрыхтоўку кіроўцаў і сачыць за яе якасцю. Таксама сёлета ў лютым пачалі дзейнічаць змены ў атрыманні пасведчання — цяпер мужчынам ад 18 да 27 гадоў трэба падаць у рэгістрацыйнае падраздзяленне ДАІ даведку з ваенкамата пра стаўленне да воінскага абавязку.
аз