Беларуская паэтка Юля Цімафеева прэтэндуе на перамогу ў адной з галоўных нямецкіх прэмій для сучаснай перакладной літаратуры – Internationaler Literaturpreis. Яе кніга “Крывазварот” увайшла ў шорт-ліст гэтай прэміі — паведамляе "Люстэрка".
— Я тку сваю гісторыю з рыззя, / з абрэзкаў, з кавалкаў, з крывабокіх лапікаў памяці — напісаны ў выгнанні цыкл вершаў Юлі Цімафеевай цэлага стагоддзя — ад Беларусі да Заходняй Еўропы і Канады. Цімафеева звяртаецца да розных жанраў — лістоў, фатаграфій, анкет і вершаў у прозе, — каб асэнсаваць вопыт прымусовай працы, вымушанага перасялення, Чарнобыльскай катастрофы, а таксама вехі ўласнага выгнання і моўнага выкаранення. Яна зашывае прарэхі ў гісторыі „іголкай верша“, зноў і зноў перапракладваючы траекторыі, пераплятаючы часы і месцы. Калі б „зношанай, патрапанай і выцвілай“ ні была памяць — у Blutkreislauf беларуская паэтка ставіць пад пытанне індывідуальную і калектыўную памяць пра XX стагоддзе і шматгалоса супрацьстаіць забыццю — у чулым і дакладным перакладзе Ціны Вюншман», — адзначаецца на сайце прэміі.
Выдавецтва «Янушкевіч», дзе выйшла кніга«Крывазварот», прызнана экстрэмісцкім.
Гэта другая беларуская кніга, якая патрапіла ў шорт-ліст Internationaler Literaturpreis. Тры гады таму туды трапіў твор "Па што ідзеш, воўча?" Евы Вежнавец у перакладзе той жа Ціны Вюншман.
Пераможцу прэміі назавуць у ліпені 2026 года.
У красавіку гэтага года Цімафеева атрымала прэстыжную нямецкую літаратурную прэмію Hilde-Domin-Preis як аўтарка, якая працуе з тэмай выгнання.
Юлія Цімафеева ўдзельнічала ў масавых мірных пратэстах. Увосень 2020 года з'ехала з Беларусі, жыве ў Германіі.
нг