Беларуская Служба

Ціханоўская папрасіла ўкраінскія СМІ пры асвятленні дзейнасці дэмсіл Беларусі выкарыстоўваць яе нацыянальную сімволіку

27.05.2026 12:13
Чырвона-зялёную сімволіку арганізатары міжнародных мерапрыемстваў з удзелам Ціханоўскай некалькі разоў выкарыстоўвалі і раней.
Ціханоўская папрасіла ўкраінскія СМІ пры асвятленні дзейнасці дэмсіл Беларусі выкарыстоўваць яе нацыянальную сімволікуСтоп-кадр: Тэлеграм-канал Сяргея Старненкі/«Позірк»

Выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку Беларусі пры асвятленні дзейнасці дэмакратычных сіл заклікала ўкраінскія СМІ Святлана Ціханоўскаяпаведамляе «Позірк».

— Адзінае, што я прашу: калі вы пішаце пра беларускі дэмакратычны рух, калі ласка, не стаўце чырвона-зялёны сцяг. Вы, можа быць, не так шмат увагі гэтаму надаеце. Але ж наш гістарычны сцяг бела-чырвона-белы, гэта сцяг, пад якім тут змагаюцца нашыя ваяры, гэта сцяг, за які людзі зараз сядзяць у турмах і за які рэжым збівае, — патлумачыла дэмлідар, адказваючы на пытанні журналістаў 26 мая ў Кіеве падчас адкрыцця Офіса місіі дэмакратычных сіл.

Яна адзначыла, што ўкраінцы маюць вялікую павагу да свайго сцяга.

— І, калі ласка, калі вы падтрымліваеце менавіта вольную, дэмакратычную Беларусь, давайце выкарыстоўваць сімвалы, якія сімвалізуюць маю такую Беларусь, — заклікала Ціханоўская.

25 мая падчас марафону ўкраінскіх тэлеканалаў «Адзіныя навіны» абмеркаванне пачатку яе першага візіту ў Кіеў адбывалася на фоне чырвона-зялёнага сцяга, які беларускія ўлады выкарыстоўваюць як дзяржаўную сімволіку.

Ціханоўская наведвала Украіну з 25 да 27 траўня.

Чырвона-зялёную сімволіку арганізатары міжнародных мерапрыемстваў з удзелам Ціханоўскай некалькі разоў выкарыстоўвалі і раней.

вс

У Кіеве афіцыйна адкрылі Місію беларускіх дэмакратычных сіл

27.05.2026 08:16
У мерапрыемстве прыняла ўдзел Святлана Ціхaноўская, якая знаходзіцца ва ўкраінскай сталіцы з візітам па запрашэнні ўлад Украіны.