Беларуская Служба

Пашынян жорстка адказаў Лукашэнку: Арменія больш не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна

28.05.2026 09:03
Паводле Пашыняна, Арменія ператвараецца ў «скрыжаванне міру», а не ў ізаляваны рэгіён без выбару.
-
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньянwww.primeminister.am

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян падчас перадвыбарчага мітынгу ў Абавяне рэзка адказаў дыктарату Беларусі Аляксандру Лукашэнку на ягоныя ранейшыя заявы пра тое, што Арменія «нікому не патрэбная» без Расіі і Беларусі. Паведамляе «Наша Ніва»

Пашынян падкрэсліў, што Ерэван цяпер развівае новыя транспартныя маршруты, энэргетычныя праекты і супрацоўніцтва як з Усходам, так і з Захадам. Паводле яго, Арменія ператвараецца ў «скрыжаванне міру», а не ў ізаляваны рэгіён без выбару. Асобна армянскі прэм’ер заявіў:

—  Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна. 

Палітык таксама абвінаваціў Лукашэнку ў падтрымцы Азербайджана падчас 44-дзённай вайны ў Нагорным Карабаху.

Нікол Пашынян адзначыў, што Арменія пакуль застаецца ў ЕАЭС, але будзе працягваць рэформы паводле еўрапейскіх стандартаў. Пры гэтым палітык папярэдзіў, што спробы выкарыстоўваць ЕАЭС супраць Арменіі могуць разбурыць сам саюз.

Парламенцкія выбары ў Арменіі пройдуць 7 чэрвеня 2026 года. Асноўная барацьба разгортваецца паміж дзеючым прэм’ер-міністрам Ніколам Пашынянам, які ўзначальвае партыю «Грамадзянскі дагавор», і прарасійскімі апазіцыйнымі сіламі.

эж

Польскі аналітык: Расія губляе ўплыў на Паўднёвым Каўказе

24.10.2025 16:56
Аналітык Польскага інстытута міжнародных адносін (PISM) Войцех Войтасевіч тлумачыць, як Расія губляе ўплыў на Паўднёвым Каўказе і чаму Грузія і Арменія ідуць рознымі шляхамі: