Беларуская Служба

2-гі Касцюшкоўскі форум адбудзецца 2 чэрвеня ў Гданьску

31.05.2026 08:55
Цэнтральная тэма маштабнай падзеі — «Культура — сілай дэмакратыі» з акцэнтам на беларускую культуру і правы чалавека.
 -2025  .    ()    ( )
Касцюшкоўскі форум-2025 у Гданьску. Святлана Ціханоўская (злева) і Радаслаў Сікорскі (у цэнтры)Беларуская служба Польскага радыё

2-гі Касцюшкоўскі форум пройдзе ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску. Удзел прымуць прадстаўнікі творчых супольнасцей, няўрадавых арганізацый, незалежных СМІ і даследчых цэнтраў.

Запланавана серыя дэбатаў, дыскусій і сустрэч дзеячаў культуры і праваабаронцаў для абмеркавання будучыні новай, незалежнай Беларусі.

На мерапрыемстве адбудзецца цырымонія ўшанавання Алеся Бяляцкага адзнакай Салідарнасці і правоў чалавека Еўрапейскага цэнтра салідарнасці.

Як галоўны ганаровы госць заяўлены былы прэзідэнт Польшчы і лідар прафсаюзнага руху «Салідарнасць» Лех Валэнса.

На адкрыцці чакаюцца выступы кіраўнікоў і прадстаўнікоў Міністэрстваў замежных спраў Польшчы, краін Балтыі і іншых еўрапейскіх дзяржаў-партнёраў, горада Гданьска і беларускіх дэмакратычных сіл.

яс

Радаслаў Сікорскі: Без свабоднай Беларусі змены ва Усходняй Еўропе будуць няпоўнымі

05.02.2025 09:04
Кіраўнік польскай дыпламатыі выказаў захапленне рашучасцю і ахвярнасцю беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратычную будучыню сваёй краіны.

Сікорскі: Пуцін прайграе вайну ва Украіне, і гэта будзе момант магчымасцяў для Беларусі

06.02.2025 09:09
У свой час у Польшчы быў актуальны лозунг «няма свабоды без салідарнасці». Сёння гэта азначае нешта большае — няма свабоднай Польшчы, свабоднай Еўропы, калі няма салідарнасці з Беларуссю, Украінай.