Беларуская Служба

З 2020 года за «дзяржздраду» асуджана не менш за 129 чалавек — праваабаронцы

17.06.2026 17:30
Сярод іх, як адзначаюць праваабаронцы, 16 жанчын і шэсць сем’яў (14 чалавек).
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

З 2020 года не менш за 129 чалавек асуджаны ў Беларусі паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве), паведамляе «Позірк».

Сярод іх, як адзначаецца, 16 жанчын і шэсць сем’яў (14 чалавек).

Паводле звестак праваабаронцаў, пяць сем’яў было асуджаны ў 2024 годзе. Шостая — Дзмітрый і Таццяна Корсакавы, а таксама іх дачка Пелагея, прыгавор, які быў вынесены Мінскім гарадскім судом 10 чэрвеня 2026-га.
Пелагея Корсакава, якая пражывае ва Украіне, асуджана завочна да 11 гадоў пазбаўлення волі. Дзмітрый і Таццяна асуджаныя адпаведна на 14 і 12 гадоў зняволення. Яны знаходзяцца ў няволі.

Таццяне Корсакавай 57 гадоў. Паводле звестак аб’яднання BelPol, яна працавала выхавальніцай у мінскім дзіцячым садку № 518.

58-гадовы Дзмітрый Корсакаў працаваў у тым жа садку рабочым. Раней займаўся аўтабізнесам — дастаўляў з-за мяжы аўтамабілі на продаж.

28-гадовая Пелагея Корсакава раней таксама працавала дашкольным педагогам.

Раней паведамлялася, што Дзмітрыю і Таццяне Корсакавым інкрымінаваныя ч. 1 арт. 356, ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 3 арт. 331 (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў) КК.

Пелагея абвінавачвалася паводле ч. 1 арт. 356 КК. Падрабязнасці крымінальнай справы невядомыя.

Беспрэцэдэнтныя палітычныя рэпрэсіі працягваюцца ў Беларусі з 2020 года.

аз

Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» яшчэ дзевяць гістарычных фільмаў

17.06.2026 15:25
Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі розныя старонкі ў Instagram, Facebook, TikTok, каналы на Telegram i YouTube.