Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 11 чалавек. Адпаведную заяву 23 чэрвеня апублікавалі праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі ПЭН, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў і іншыя арганізацыі.
Палітвязнямі прызнаныя Павел Станіслаўчык, Вадзім Даўгучыц, Марат Бушэнка, Дзмітрый Левы, Аляксандр Карнацкі, Дар’я Калінава, Радзівон Курцараў, Павел Чарняк, Аляксандр Ванчэнка, Аляксандр Каваленка і Аляксандр Катлянік.
Праваабаронцы адзначаюць, што ўлады выкарыстоўваюць крымінальны пераслед як інструмент падаўлення іншадумства, грамадзянскага і палітычнага супраціву. Паводле заявы, людзей пазбаўляюць волі за выказванне меркаванняў і ўзаемадзеянне з арганізацыямі, якія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі фарміраваннямі».
Аўтары заявы патрабуюць неадкладнага вызвалення названых палітвязняў, а таксама ўсіх іншых зняволеных па палітычных матывах і спынення палітычных рэпрэсій у Беларусі.
Па стане на 23 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 850 чалавек.
эж