Беларуская Служба

КДБ трымаў у закладніках дваіх парафіянаў ксяндза Акалатовіча, каб ён падпісаў «прызнанне»

26.06.2026 17:03
Паводле «Хрысціянскай візіі», ад святара патрабавалі арганізаваць правакацыю супраць апостальскага нунцыя Ватыкана і польскіх дыпламатаў, але ён адмовіўся.
K
Kсёндз Генрых Акалатовічkatolik.life

Праваабарончая ініцыятыва «Хрысціянская візія» апублікавала новыя падрабязнасці справы каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча, якога ўлады асудзілі за «здраду дзяржаве» і вызвалілі пасля двух гадоў зняволення. Паводле інфармацыі арганізацыі, супрацоўнікі КДБ дзевяць месяцаў трымалі пад вартай двух ягоных парафіянаў, каб прымусіць святара падпісаць прызнальныя паказанні.

Паводле звестак ініцыятывы, Акалатовіча затрымалі ў канцы 2023 года пасля правакацыі на могілках. Следства сцвярджала, што святар нібыта датычны да «шпіянажу» і прычынення шкоды на мільён еўраў, аднак, як прызнавалі самі супрацоўнікі КДБ, ніякіх доказаў не існавала. Следчы, імаверна, Аляксандр Казееў, заяўляў: «Мы б на самога Ісуса Хрыста за паўгадзіны справу завялі».

Таксама, паводле «Хрысціянскай візіі», ад святара патрабавалі арганізаваць правакацыю супраць апостальскага нунцыя Ватыкана і польскіх дыпламатаў, але ён адмовіўся. Пасля вызвалення Акалатовічу забаронена публічна расказваць пра перажытае, аднак былыя палітвязні сцвярджаюць, што ён прасіў зрабіць яго справу максімальна вядомай, бо беларускія ўлады «баяцца публічнасці».

эж


Выстаўлены на продаж яшчэ некалькі ікон, арыштаваных у ксяндза Генрыха Акалатовіча

25.06.2026 10:53
У Беларусі на дзяржаўкцыён выставілі яшчэ некалькі арыштаваных ікон, дзе даўжніком пазначаны Акалатовіч Генадзь Уладзіслававіч.