Чырвоная лінія для Мінска ў адносінах з Кіевам праходзіць па беларускай мяжы, паведаміў намеснік міністра замежных спраў РБ Ігар Сакрэта ў інтэрв'ю расійскаму прапагандысцкаму тэлеканалу RT, адзначае «Люстэрка».
Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі адзначыў, што «чырвоныя лініі былі дакладна вызначаны» Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта — дзяржаўная мяжа.
— Калі мяжа будзе без дазволу або, так бы мовіць, агрэсіўна перасечаная, мы адкажам з ужываннем усяго нашага патэнцыялу, — заявіў Ігар Сакрэта RT.
Намеснік кіраўніка МЗС адзначыў, што ўкраінцы ведаюць пра гэта.
яс