Некалькі чалавек былі затрыманыя падчас закрытага музычнага рэйву, які праходзіў непадалёку ад Стоўбцаў у ноч з 21 на 22 чэрвеня. Суды прысудзілі ім ад 10 да 15 сутак арышту, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Мерапрыемства праходзіла пад Стоўбцамі, за 85 км ад Мінска. Яно сабрала музыкантаў, мастакоў, дызайнераў і іншых прадстаўнікоў творчых прафесій і не мела палітычнага падтэксту, распавёў наш суразмоўца.
Падчас канцэрту да месца яго правядзення прыехалі сілавікі. З імі была група са службовымі сабакамі.
Сілавікі адразу пачалі хапаць кожнага, хто трапляўся ім пад руку. АМАПаўцы патрабавалі спыніць музыку і спевы, распавяла крыніца «Белсату». Калі машыны з затрыманымі ад'ехалі, канцэрт працягнуўся.
Сярод затрыманых аказаліся музыканты, выканаўцы аўтарскіх песень, а таксама некалькі непаўналетніх. Пасля допыту на ўсіх затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы. Пакуль невядома, па якіх канкрэтна артыкулах.
Белсат/ав