Беларуская Служба

Улады прадалі канфіскаваную кватэру журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча

01.07.2026 15:44
На ўдзел у аўкцыёне падалі заяўкі дзевяць чалавек.
Уладзімір ХільмановічРадыё Свабода/https://spring96.org/be/news/113471

Як паведамляе «Гарадзенская праваабарона», улады Беларусі прадалі на аўкцыёне канфіскаваную двухпакаёвую кватэру журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча, асуджанага завочна паводле палітычна матываванай справы.

Таргі адбыліся 30 чэрвеня з другой спробы. На ўдзел у аўкцыёне падалі заяўкі дзевяць чалавек. Стартавы кошт кватэры складаў 100,8 тыс. рублёў, а пасля 57 павышэнняў стаўкі яе прадалі за 136,6 тыс. рублёў.

Раней улады ўжо рэалізавалі бытавую тэхніку сям'і Хільмановіча і ягонае лецішча ў Мастоўскім раёне.

У жніўні 2024 года Гарадзенскі абласны суд завочна прысудзіў праваабаронцу пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 40 тыс. рублёў. Вярхоўны суд пакінуў прысуд без зменаў.

эж