Беларуская Служба

Першым віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады IV склікання абраны Анатоль Міхнавец

02.07.2026 08:40
За яго кандыдатуру прагаласавалі больш за 73% членаў Каардынацыйнай рады.
Анатоль Міхнавец t.me/rada_vision

Анатоль Міхнавец з Руху «Воля» абраны першым віцэ-спікерам Каардынацыйнай Рады IV склікання. За яго кандыдатуру прагаласавалі 55 з 75 чальцоў КР (73,3%).

Анатоль Міхнавец — грамадскі і палітычны дзеяч, кіраўнік руху «Воля» і ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць». Міхнавец вядомы сваёй шматгадовай працай па захаванні гістарычнай памяці беларусаў, у абароне правоў чалавека і ўшанаванні памяці змагароў за свабоду Беларусі.

Паводле вынікаў галасавання, 8 галасоў (10,7%) атрымаў Яўгеній Андрэйчык («Наступ»), 6 галасоў (8,0%) — Павел Мар'еўскі («Еўрапейскі выбар»), 4 галасы (5,3%) Юрась Зянковіч («Беларусы дзеяння») і 2 галасы (2,7%) Андрэй Колас («Ваш голас»).

Выбары ў Каардынацыйную раду IV склікання прайшлі 19 траўня 2026 года.

аз