Нядаўна Мінскі гарадскі суд вынес яму прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Імаверна, пераслед звязаны са справай «Гаюна».
Дзмітрыю прысудзілі хатнюю хімію, паведамляе «Наша Ніва».
Дзмітрый у Тык-току і Інстаграме пад назвай «monolit.minsk» дзяліўся відэа з працоўных пляцовак і запрашаў кліентаў слоганам «Ваша мара — наша выкананне».
Мужчына таксама цікавіцца аўтамабілямі. Ён — удзельнік суполак аматараў Citroen C4 Picasso. Сам доўгі час ездзіў на такім аўто і ахвотна дзяліўся парадамі на форумах.
Апошні раз мужчына выкладаў нешта ў сацсетках у снежні 2025 года. Пасля гэтага яго затрымалі і змясцілі ў СІЗА.
Падрабязнасці справы невядомыя.
«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў.
яс