Ініцыятыва MALDZIS зладзіць у Варшаве ў панядзелак, 13 ліпеня, MALDZIS-фэст. Сярод выступоўцаў – пісьменнікі, журналісты, тэатральныя дзеячы і іншыя. Сёлета падзея пройдзе другі раз у гісторыі.
Суарганізатар івэнту Рыгор Астапеня распавёў «Радыё Рацыя», што сярод гасцей Святлана Алексіевіч, Саша Філіпенка, Мікалай Халезін, Лявон Вольскі.
MALDZIS-фэст пройдзе ў варшаўскім Музеі сучаснага мастацтва. Пачатак івэнту ў 17:00.
яс