Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Беларусь стане сапраўды незалежнай без рэпрэсій і чужой вайны

03.07.2026 11:11
Палітык падкрэсліла, што сапраўдная незалежнасць азначае магчымасць свабодна жыць, размаўляць на роднай мове, выбіраць уладу і не баяцца за будучыню.
Святлана ЦіханоўскаяКрыніца: Прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам з нагоды 3 ліпеня — даты, якая афіцыйна адзначаецца ў Беларусі як Дзень Незалежнасці. Да рэферэндуму 1996 года галоўным дзяржаўным святам незалежнасці было 27 ліпеня — дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Пасля ініцыяванага дыктатрам Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму святкаванне перанеслі на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад нацысцкай акупацыі — і назвалі гэта свята «Днём Рэспублікі».

Як паведамляе «Радыё Свабода», Ціханоўская адзначыла, што памяць пра вызваленне Мінска павінна захоўвацца як напамін пра высокую цану міру. Яна падкрэсліла, што сапраўдная незалежнасць азначае магчымасць свабодна жыць, размаўляць на роднай мове, выбіраць уладу і не баяцца за будучыню.

Паводле Ціханоўскай, выкарыстанне беларускай тэрыторыі ў інтарэсах Расіі робіць краіну менш бяспечнай, а адказнасць за гэта нясуць рэжым Лукашэнкі і Крэмль.

— Я ведаю, што прыйдзе дзень, калі мы зможам назваць нашую краіну сапраўды незалежнай і свабоднай, — заявіла яна.

эж