Беларуская Служба

У Польшчы затрымалі беларуса з пратэрмінаваным ДНЖ

03.07.2026 15:41
У дачыненні беларуса распачалі працэс прымусовага вяртання на радзіму.
Беларускія пашпартыЗдымак: Беларуская служба Польскага радыё

У польскіх Карпатах, за некалькі кіламетраў ад мяжы з Украінаю, 1 ліпеня памежнікі затрымалі 31-гадовага беларуса. Мужчына меў пры сабе пратэрмінаваны дазвол на жыхарства, паведамляе Бяшчадскі атрад Памежнай службы Польшчы.

Памежны патруль заставы ў горадзе Устшыкі-Гурнэ правяраў дакументы ў групы замежнікаў, якія накіроўваліся на гару Тарніца. Сярод іх быў грамадзянін Беларусі, інфармуе «Белсат».

— Мужчына меў пры сабе толькі пратэрмінаваны дазвол на жыхарства. Замежніка затрымалі і даставілі ў атрад Памежнай службы, — гаворыцца ў паведамленні Памежнай службы.

У дачыненні беларуса распачалі працэс прымусовага вяртання на радзіму.

вс