Беларуская Служба

Міжпарламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь» была запушчана на палях сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ

06.07.2026 08:30
Задача групы — каардынаваць падтрымку дэмакратычных сілаў і трымаць беларускае пытанне ў цэнтры ўвагі АБСЕ.
Міжпарламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь» была запушчана на палях сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕt.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Гаазе, дзе на палях сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ была афіцыйна запушчаная міжпарламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь», паведаміла прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

Ініцыятыва аб'яднала 35 парламентарыяў з 17 краін, сярод іх — Швецыя, Украіна, Германія, Польшча, Латвія, Ісландыя, Нарвегія, Славенія, Чэхія, Харватыя, Фінляндыя, Італія, Малдова, Вялікабрытанія, Літва, Нідэрланды, Данія.

Парламенцкая група пры АБСЕ будзе каардынаваць падтрымку дэмакратычных сілаў і трымаць беларускае пытанне ў цэнтры ўвагі АБСЕ.

У сваім выступе Святлана Ціханоўская падзякавала парламентарыям за падтрымку Беларусі і адзначыла, што сёння падобныя групы ўжо дзейнічаюць у 22 нацыянальных парламентах. Яна падкрэсліла, што пытанне свабоднай Беларусі  гэта пытанне еўрапейскай бяспекі, а таксама заклікала не дапускаць нармалізацыі адносін з рэжымам Лукашэнкі без вызвалення палітвязняў і сістэмных дэмакратычных зменаў.

 Я цвёрда веру, што свабодная Беларусь змяніла б бяспеку ўсяго нашага рэгіёну. Яна больш не была б ваенным фарпостам Расіі. Яна больш не пагражала б Украіне ці Еўрапейскаму Саюзу. Замест гэтага яна стала б надзейным суседам, правераным еўрапейскім партнёрам і важным удзельнікам еўрапейскай бяспекі,  заявіла Святлана Ціханоўская.

аз

Ціханоўская прыехала на хутар «Мроя» ў Польшчы — «сапраўдны астравок беларускасці» — дзе пляла вянкі і вадзіла карагоды

05.07.2026 12:40
«Адзначыць Купалле на хутары з такой сімвалічнай назвай «Мроя» — гэта як вярнуцца ў дзяцінства, дзе кожнае свята было напоўнена сапраўдным чараўніцтвам».