Беларуская Служба

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц скараціліся амаль на $882 млн

06.07.2026 14:33
Як паведамляе Нацыянальны банк, асноўнай прычынай стала зніжэнне сусветнага кошту золата.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Steve Bidmead/pixabay.com/CC0 Public Domain

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў чэрвені скараціліся на 881,8 млн долараў і на 1 ліпеня склалі 14,156 млрд долараў. Гэта найбольшае месячнае падзенне за апошні час. 

Як паведамляе Нацыянальны банк Беларусі, асноўнай прычынай стала зніжэнне сусветнага кошту золата. Менавіта кошт залатога запасу найбольш паўплываў на агульны аб'ём міжнародных рэзерваў.

Валютная частка рэзерваў за месяц нязначна павялічылася, аднак гэтага не хапіла, каб кампенсаваць страты ад патаннення золата. З пачатку года золатавалютныя рэзервы краіны таксама застаюцца ў мінусе.

reform.news/эж