Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых вайсковых навучальных устаноў і новапрызначаных генералаў заявіў, што Беларусь не мае намеру ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны. Паводле ўзурпатара, краіне «не патрэбная вайна», а беларускіх вайскоўцаў «ніхто ў гэтую бойню пасылаць не будзе», паведамляе Reform.news.
Лукашэнка таксама заявіў, што нібыта існуе міжнародная «партыя вайны», якая зацікаўленая ў працягу расійска-ўкраінскага канфлікту і не хоча мірнага ўрэгулявання. Акрамя таго, дыктатар перакананы, што супраць Беларусі вядзецца «гібрыдная вайна», якая ўключае эканамічны, палітычны і інфармацыйны ціск, а таксама правакацыі на паўднёвых межах краіны.
Падчас цырымоніі Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны і спецыяльныя званні шэрагу высокапастаўленых афіцэраў і кіраўнікоў сілавых структур.
эж