Кіраўнік АП Украіны зазначыў, што на дадзены момант не бачыць пагрозы наступу з боку Беларусі.
— У прынцыпе, я б больш спакойна паставіўся да пытання Беларусі. Нам не трэба ствараць сабе яшчэ аднаго ворага. Я не маю на ўвазе, што мы самі там нешта абвастраем, не. Але ў прынцыпе, мець яшчэ аднаго ворага і яшчэ адну зону баявых дзеянняў нам дакладна не выгадна. Тое, што нас пачулі, — гэта вельмі правільны крок. І мы павінны ўспрымаць гэта менавіта так, — падкрэсліў Буданаў.
Чыноўнік дадаў, што вайна з Украінай скончыцца для Беларусі крахам, бо краіна апынецца паміж ціскам Расіі і магчымасцямі Украіны.
— Таму што з аднаго боку, Расія, якая будзе душыць у братэрскіх абдымках і будзе душыць у такіх умовах да канца. І яны гэта выдатна ведаюць. З іншага боку, Украіна, якая, скажам так, можа нешта зрабіць. Можа зрабіць шмат. Вось пра што я кажу. Таму няма сэнсу. Адпаведна, на дадзены момант, на момант размовы, я не бачу ніякіх пагроз, я не кажу толькі пра наступ на зямлі, — падсумаваў Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны.
Крыніца: РБК-Україна/юл