Беларуская Служба

Шэдэўр Марка Шагала «Над горадам» упершыню прыедзе ў Беларусь

07.07.2026 16:00
Першы паказ шэдэўра запланаваны на 16 ліпеня — дзень адкрыцця фестывалю «Славянскі базар».
 .   19141918
«Над горадам». Шагал Марк 1914–1918tretyakovgallerymagazine.ru

Сусветна вядомая карціна Марка Шагала «Над горадам», якая з'яўляецца часткай легендарнага трыпціха пра каханне, упершыню будзе выстаўлена на радзіме мастака — у Віцебску, паведамляе «Наша Ніва».

Жыхары і госці горада змогуць пабачыць Марка і Бэлу, якія лунаюць над горадам. Першы паказ шэдэўра запланаваны на 16 ліпеня  дзень адкрыцця фестывалю «Славянскі базар».

Раней у Нацыянальны мастацкі музей у Мінску прывезлі іншую частку трыпціха  карціну «Прагулка». Па выніках перамоў прэмʼер-міністраў Беларусі і Расіі тэрмін яе экспанавання быў працягнуты да кастрычніка 2026 года.

Дзякуючы гэтаму ў Беларусі ўпершыню будуць адначасова выстаўляцца дзве ці не самыя вядомыя працы Шагала.

аз