Спыніў працу «Зялёны тэлефон» — адна з самых вядомых экалагічных ініцыятываў Беларусі. Інфалінія працавала амаль 10 гадоў — з 12 кастрычніка 2016 года, паведамляе «Еўрарадыё».
Інфалінія працавала б і далей, калі б яе сацсеткі не былі абвешчаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
На «Зялёны тэлефон» звярталіся людзі, якія сутыкаліся з экалагічнымі праблемамі — па дапамогу, парады ці падтрымку. Ініцыятыва дапамагла сотням актывістаў.
— Дзякуй за тое, што былі з намі, званілі, пісалі, вучыліся на вэбінарах і шчыра клапаціліся пра кожнае дрэва, чыстае паветра і правільнае сартаванне смецця, — піша каманда «Зялёнага тэлефона» ў развітальным лісце. — Тое, што ў Беларусі так шмат людзей, якія шчыра цікавяцца экалогіяй, неймаверна натхняе.
вс