Беларуская Служба

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» украінскі праект «Фабрика новин»

08.07.2026 17:24
У пераліку «экстрэмісцкіх фарміраванняў« і «экстрэмісцкіх арганізацый», які КДБ і МУС Беларусі вядуць з верасня 2021 года, цяпер 374 пазіцыі.
Цэнзураstevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Камітэт дзяржаўнай бяспекі 26 чэрвеня прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» украінскі праект «Фабрика новин» («Фабрыка навін»), вынікае з абноўленага 8 ліпеня спісу на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе «Позірк».

На сайце праекта адзначаецца, што «Фабрика новин» — частка праекта «Платформа».

«Платформа» — агрэгатар інфармацыйна-навінавага кантэнту аб Украіне і свеце.

На Ютуб-канал праекта «Фабрика новин» падпісана 4 млн 340 тыс. чалавек. Рэсурс адрозніваецца клікбейтнымі загалоўкамі па любой інфармацыйнай нагодзе.

У пераліку «экстрэмісцкіх фарміраванняў« і «экстрэмісцкіх арганізацый», які КДБ і МУС Беларусі вядуць з верасня 2021 года, цяпер 374 пазіцыі. Рэальная іх колькасць — 358, паколькі некаторыя згадваюцца двойчы ў розным кантэксце. Да медыясферы адносяцца 61 з іх.

вс