Следчы камітэт Беларусі пачаў спецыяльную вытворчасць супраць 48‑гадовага Андрэя Сушы, паведамляе «Наша Ніва».
Мужчына абвінавачваецца па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: у абразе Аляксандра Лукашэнкі, абразе прадстаўніка ўлады, незаконным перасячэнні мяжы, абразе суддзі, садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, гвалце альбо пагрозе ў дачыненні да службовай асобы, гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім.
Андрэй Суша вядомы тым, што ў 2021 годзе, ратуючыся ад рэпрэсій, пераляцеў з Беларусі ў Літву на параплане з маторам.
вс