Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская: Дэфіцыт паліва ў Расіі можа закрануць і Беларусь

09.07.2026 09:09
На яе думку, гэта таксама можа паўплываць на цэны, пастаўкі тавараў і працу прадпрыемстваў.
   .
Чыгуначныя цыстэрны з палівам. Pavlofox/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская заявіла, што дэфіцыт паліва ў Расіі можа мець наступствы і для Беларусі. Паводле яе, усё больш расійскіх кіроўцаў едуць у Беларусь, каб заправіць аўтамабілі, бо ў шэрагу расійскіх рэгіёнаў ужо назіраецца недахоп бензіну. Пра гэта Ціханоўская напісала ў сваім Тэлеграм-канале.

Палітык адзначыла, што павелічэнне паставак беларускага паліва ў Расію можа прывесці да яго дэфіцыту ўжо ў самой Беларусі. На яе думку, гэта таксама можа паўплываць на цэны, пастаўкі тавараў і працу прадпрыемстваў.

Палітык сцвярджае, што праблемы на расійскім рынку паліва з'яўляюцца следствам вайны супраць Украіны, а выкарыстанне беларускіх рэсурсаў для іх кампенсацыі робіць Беларусь больш уразлівай у эканамічным, палітычным і бяспекавым плане.

эж


У чэрвені Беларусь паставіла ў Расію рэкордны аб’ём паліва

05.07.2026 20:22
Мінск перанакіраваў у суседнюю краіну аб’ёмы паліва, якія раней прызначаліся для дзяржаў Цэнтральнай Азіі.