Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Настойліва заклікаем улады пакласці канец рэпрэсіям». ЕС выказаўся аб памілаваных да 3 ліпеня палітвязнях

09.07.2026 13:50
Еўрапейскі Саюз па-ранейшаму глыбока занепакоены пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Сцяг ЕСRalph/pixabay.com/CC0 Public Domain

ЕС вітае нядаўняе вызваленне 28 вязняў у Беларусі, але яго непакоіць лёс як мінімум 863 палітычных зняволеных, якія ўсё яшчэ несправядліва ўтрымліваюцца пад вартай у жахлівых умовах, ізаляваныя ад сваіх сем'яў і адвакатаў, падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню і катаванням, а таксама пазбаўленыя медыцынскай дапамогі. Пра гэта гаворыцца ў заяве ЕС, выпушчанай 8 ліпеня, паведамляе «Люстэрка».

— Мы таксама выказваем занепакоенасць у сувязі з новымі арыштамі і паўторнымі затрыманнямі, а таксама абмежаваннямі правоў і свабод людзей, якія ўжо былі вызваленыя,  адзначылі ў прэс-службе Дэлегацыі ЕС пры Радзе Еўропы ў Страсбургу.

Там дадалі, што ЕС па-ранейшаму глыбока занепакоены пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх астатніх палітычных зняволеных, іх паўнавартаснай рэабілітацыі і спынення рэпрэсіяў.

Да заявы далучыліся Албанія, Андора, Боснія і Герцагавіна, Ліхтэнштэйн, Малдова, Манака, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія, Сан-Марына, Украіна і Вялікабрытанія.

Нагадаем, 1 ліпеня стала вядома, што напярэдадні Дня незалежнасці былі памілаваныя 32 чалавекі, 28 з якіх асуджаныя за злачынствы «экстрэмісцкай» скіраванасці. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Пазней праваабаронцы паведамілі, што частка памілаваных адбывала «хатнюю хімію», а іх тэрміны падыходзілі да канца.

аз

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 — палітвязні

01.07.2026 16:00
Сярод памілаваных — 20 жанчын і 12 мужчын.