Праваабарончая супольнасць Беларусі прыняла заяву, у якой запатрабавала поўнай рэабілітацыі 40 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў, паведамляе «Вясна».
Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статусу палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, нягледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».
Нам вядомыя імёны і абставіны спраў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў былі пазбаўлены волі: узятыя пад варту, змешчаныя пад хатні арышт, асуджаныя да працяглага адміністрацыйнага арышту, да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызвалены без рэабілітацыі і пакрыцця прычыненай шкоды: Агеевец Уладзімір, Аляшкевіч Руслан, Аўчынка Дзмітрый, Баразна Павел, Бардухай Карына, Бачкоўскі Вадзім, Быстроў Віталь, Васільева Ангеліна, Галімская Яна, Ганчароў Максім, Губанаў Раман, Давідовіч Максім, Дзянісаў Дзмітрый, Дрозд Дзмітрый, Жук Ігар, Кавальчук Павел, Канаплёў Юрый, Кашапава Сяргей, Крыцкі Ягор, Курко Яраслаў, Лагуновіч Максім, Леанавіч Аляксандр, Маджуга Антон, Максімук Дзмітрый, Мальцаў Ігар, Мандрык Яўген, Пакаташкін Яўген, Пашкевіч Аляксей, Пракопчык Яўген, Саўранчук Максім, Селязнёў Андрэй, Сіротка Сяргей, Смалюга Ілля, Смярчынская Аліна, Стралкоўскі Яўген, Сцепанюк Яўген, Фёдарава Лідзія, Чарнагрэбель Руслан, Чыжэўскі Мікіта, Чэбанік Дзмітрый.
— У дачыненні да пералічаных былых палітвязняў мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладнага перагляду законнасці іх утрымання пад вартай і зняволення, іх крымінальных спраў з мэтай адмены вынесеных прысудаў, іх поўнай рэабілітацыі з пакрыццём усіх відаў шкоды, прычыненай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі, а таксама спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны, — чытаем у сумеснай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.
аз