Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дырэктар «Славянскага базара» расказаў пра «чорныя спісы» артыстаў

09.07.2026 16:50
«Чорныя спісы» артыстаў у Беларусі існуюць ужо трэцяе дзесяцігоддзе. Яны перыядычна абнаўляюцца.
Славянскі базар у Віцебску / лагатып фестывалюeuroradio.fm/скрыншот

Некаторых артыстаў не запрашаюць на фестываль «Славянскі базар у Віцебску» з палітычных прычынаў.
Пра наяўнасць «чорных спісаў» у дырэктара фэсту Глеба Лапіцкага спытаўся блогер Ягор Ермакоўпаведамляе «Еўрарадыё».

Лапіцкі не даў канкрэтнага адказу, але заявіў, што некаторых артыстаў арганізатары запрасіць не могуць.

— Ёсць артысты, якіх мы не запросім на «Славянскі базар». Мы не хаваем: вы ведаеце, 2020-2021-ы гады паказаў вельмі многіх артыстаў, якія былі сябрамі, якія былі не сябрамі, — сказаў дырэктар.

Таксама ён заявіў, што арганізатары арыентуюцца на «вялікі крытэрый этычнасці, эстэтычнасці артыста», таму не запросяць выступоўцаў са скандальнай рэпутацыяй.

— Бо кожны наш нейкі маленькі пралік — гэта асацыяцыя з краінай, — сказаў Лапіцкі.

Паводле яго, лепей хай гледачы запомняць цэлафанавы намёт, чым скандальнага артыста.

«Чорныя спісы» артыстаў у Беларусі існуюць ужо трэцяе дзесяцігоддзе. Яны перыядычна абнаўляюцца. Не так даўно ў СМІ трапляў чарговы спіс гуртоў і выканаўцаў, песні якіх нельга выконваць у караоке або запрашаць на афіцыйныя мерапрыемствы.

аз

Шэдэўр Марка Шагала «Над горадам» упершыню прыедзе ў Беларусь

07.07.2026 16:00
Першы паказ шэдэўра запланаваны на 16 ліпеня — дзень адкрыцця фестывалю «Славянскі базар».