Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Грамадзяне Беларусі і Расіі аўтаматычна атрымаюць права пражываць у любой краіне Саюзнай дзяржавы

10.07.2026 11:02
У цяперашні час «грамадзяне аднаго боку, якія прыбылі на тэрыторыю другога боку, на працягу 90 дзён з даты ўезду вызваляюцца ад рэгістрацыі ў кампетэнтных органах па месцы знаходжання».
Ілюстрацыйны здымакShutterstock/V.Lawrence

Краіны ўхвалілі праект пратакола аб унясенні змяненняў у «Пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб забеспячэнні роўных правоў грамадзян дзвюх краін на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і месца жыхарства на тэрыторыях дзяржаў — удзельніц Саюзнай дзяржавы», паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, на што звярнуў увагу «Позірк».

Дакумент прадугледжвае магчымасць для грамадзян аднаго боку атрымаць дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне на тэрыторыі другога боку на падставе іх грамадзянства.

Пашыраецца пералік дакументаў для грамадзян Беларусі, па якіх магчымы ўезд, выезд, транзітны праезд, перамяшчэнне і знаходжанне на тэрыторыі РФ (біяметрычны пашпарт, біяметрычны дыпламатычны пашпарт, біяметрычны службовы пашпарт, ідэнтыфікацыйная карта).

У пагадненне, якое было падпісана 24 студзеня 2006 года, уносіліся змены 3 сакавіка 2015-га.

У цяперашні час «грамадзяне аднаго боку, якія прыбылі на тэрыторыю другога боку, на працягу 90 дзён з даты ўезду вызваляюцца ад рэгістрацыі ў кампетэнтных органах па месцы знаходжання».

яс